Вы здесь

Моц і сціпласць рэфармацкага храма

Народы, як і асобныя людзі, часта стаялі перад выбарам, на ростанях. Які шлях абраць, ці, як казалі ў даўнейшыя часы, Cvo vadis? Адной з важнейшых ростаняў у гістарычным лёсе беларусаў стала XVI стагоддзе, калі Вялікае княства Літоўскае, якое ў рэлігійных дачыненнях з’яўлялася і праваслаўнай, і каталіцкай дзяржавай, звярнулася да пратэстанцтва. Гэта зараз мы добра ўсведамляем, чым была ў сярэднявечнай Еўропе Рэфармацыя. А на той час, калі панаваў феадалізм, калі ўласнасцю з’яўляліся не толькі маёмасць, але і розумы, пачуцці людзей і нават іхняе жыццё, зразумець і асэнсаваць сацыяльнагістарычную значнасць гэтага духоўнага руху было амаль што немагчыма.

Добравядома, што прыход новага хрысціянскага напрамку на беларускія землі забяспечылі вялікія магнаты княства – Радзівілы, Хадкевічы, Валовічы… І ўсё ж аднаўленне жыцця з’яўлялася прывілеем не толькі ўладароў. Перадавыя гуманістычныя ідэі былі падтрыманы знізу і перш за ўсё гарадскім, мяшчанскім насельніцтвам. Узняліся такія тытаны, як Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, ствараліся школы, друкарні…

Свой адбітак беларуская Рэфармацыя пакінула не толькі на духоўным жыцці, але і на нашай архітэктуры. Калі сузіраеш рэфармацкія храмы, адразу становіцца зразумелым, чым яны адрозніваюцца ад будынкаў іншых хрысціян­скіх канфесій. Праваслаўныя цэрквы і каталіцкія касцёлы стваралі архітэктурныя вобразы Божага, Нябеснага дома, куды простаму чалавеку пашчасціла трапіць, а пратэстанты будавалі храмы для зямных людзей, чалавечых абшчын. Таму яны і называліся зборы.

У архітэктуры Рэфармацыі няма пышнай разьбы, пазалоты, мудрагелістых формаў. Яна простая, сціплая, але разам з тым манументальная і велічная.

Галоўным для дойлідаў было не ўразіць лепшым жыццём у будучыні, на нябёсах, але аб’яднаць людзей тут і зараз. Форма нескладаная, але выразная: шмат у гэтай архітэктуры ідзе ад першых хрысціянскіх храмаў – калысак Веры: моцныя базілікальныя планы ці ратонды з купаламі. Менавіта гэтыя будынкі захавалі наша, беларускае разуменне ідэй Адраджэння.

Зараз, калі бачыш нешматлікія захаваныя храмы­зборы ў Першамайску, Смаргоні, Заслаўі ці Замосці, разумееш, чым яны каштоўныя: гэтыя помнікі яднаюць нашу гісторыю з гісторыяй Еўропы, ідэямі Гуманізма і Адраджэння. Беларускі гістарычны лёс пайшоў іншым шляхам, а большасць пратэстанцкіх храмаўзбораў была перабудавана ці зусім зруйнавана. Аднак ідэі, закладзеныя гуманістамі Еўропы, існуюць і зараз і зноў яднаюць людзей.

 

Армэн Сардараў


 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Гольшаны, пожалуй, единственное в Беларуси местечко, которое сохранило свое архитектурное лицо. Что ни дом — то бывшая мастерская, или лавка, или...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
«... высшее мастерство эзотерики в архитектуре, когда созданное человеческими руками становится безболезненным продолжением природно-...
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
Одесса… Удивительный город! Даже не знаю, с чего начать рассказ о нем… С того, что почти вся его старая часть построена 160—200...