Сучас]]>]]>ныя прадстаўнікі эканамічнай эліты Беларусі не жывуць у простых кватэрах – яны абіраюць шляхетны від жылля, будуюць катэджы.Што ж, гэта мала чым адрозніваецца ад таго, што было на нашых землях чатыры-пяць стагоддзяў таму назад, калі нашыя землякі ездзілі ў Вільню на шопінг не тое што без візаў... ездзілі, як у сваю сталіцу. Але чым адрозніваюцца сучасныя "магнаты"– уладальнікі рыбзаводаў і будаўнічых кампаній, латарэйныя "бароны"і каралі калійна-солевых кар’ераў – ад тагачасных вяльможаў, Сапегаў, Радзівілаў, Пацаў, Гаштольдаў? Так, з аднаго боку, і тыя і другія – аматары будаваць дамы-крэпасці. А з іншага... Не, гэта было б надта дзёрзка – брацца параўноўваць магнатэрыю сучаснай і колішняй Беларусі. Я лепей распавяду пра яснавяльможнага пана Альбрэхта Гаштольда і яго прыўкрасны асабняк у Геранёнах, пабудаваны ў далёкіх 1500-х. А сучаснікі хай самі знаходзяць адрозненні і падабенствы.
Магнатэрыя наша нішто так не цаніла, як радавітасць, даўнасць паходжання роду свайго. Гаштольды ўпершыню "засвяціліся"ў гістарычных хроніках у 1360-х гадах: яны былі з тых, хто на белых з чорным крыжам нямецкіх апранахах часцяком ставіў свае крывавыя адзнакі, а потым сядаў з імі за стол перамоваў, падпісваючы "мірныя"пагадненні, пасля якіх зноў трэба было рыхтавацца да візіту гэтых "прапаведнікаў у даспехах"у родную Літву-Беларусь.
Гэтая рыса – не саступаць сваёй зямлі ані на пядзю – сталася спадчыннай. Хтосьці з першых Гаштольдаў (імя не захавалася) кіраваў абаронай замка Вялена ад нямецкіх рыцараў, Ян Гаштольд разам з Вітаўтам змагаўся за самастойнасць Княства ад Польскай Кароны, Марцін Гаштольд неаднаразова адбіваў напады татараў. І на кімсьці адным з роду, прынамсі на Альбрэхце Гаштольдзе, спадчынная рыса характару дасягае сваёй кульмінацыі.
Альбрэхт Гаштольд гадаваўся без бацькоў (рана памерлі). Адвучыўся ў Ягелонскім універсітэце прыкладна на 12 гадоў раней за Скарыну, якога потым узгадваў у сваіх лістах. Вядома таксама, што пазней шчодра ахвяраваў на гэты універсітэт і адпраўляў туды навуку спазнаваць моладзь са сваіх родных Геранёнаў. Невядома, ці вучыўся Альбрэхт у Заходняй Еўропе падобна дзецям з іншых багатых сямей, але быў адпраўлены туды на пэўны тэрмін у якасці пасла. У 1503 г. удзельнічаў у паходзе супраць крымскіх татараў, які завяршыўся перамогай пад Давыд-Гарадком. Затым быў прызначаны намеснікам Наваградскага замка. І калі ўсе паны-шляхта, убачыўшы татараў, цішком селі на сваіх коней і паскакалі далей ад замка, Гаштольд – застаўся. Павярнуць давялося татарам. А праз два гады (1507 г.) ён кіраваў абаронай Смаленска ад нашых усходніх "братоў"з Масквы. З імі ж размаўляў на мове жалеза і агню пад Оршай. А крыху пазней (1518 г.) адправіў іх назад на ўсход ад сцен Полацка. І ніяк не хацеў падтрымліваць прамаскоўскія палітычныя фракцыі, што часцяком узнікалі ў літвінскай дзяржаве. Але і палякам не хацеў дагаджаць. Тыя называлі яго сепаратыстам, бо не жадаў уніі з Польскай Каронай (гэтак жа калісьці называлі яго дзеда Яна, які ніяк не саступаў палякам Валынь і Падляшша). У 1520-х пад наглядам Аль]]>]]>брэхта Гаштольда быў складзены Статут ВКЛ, дзе адстойвалася суверэннасць літоўска-беларускай дзяржавы. ]]>]]>Нават тыя, хто крытыкаваў Гаштольда, казалі пра яго так: "Горды магнат з бязмернымі амбіцыямі быў шчыра прывязаны да свайго краю і не даў скарыстаць сябе як сродак чужым краінам". Адным словам, не шукаў чалавек шчасця за даляглядам. Ён яго будаваў тут, на сваім месцы. З цягам часу заняў найважнейшыя дзяржаўныя пасады: канцлер ВКЛ (параўнальна з сучасным прэм’ерам) і віленскі ваявода (дапусцім, сённяшні старшыня мінскага гарвыканкама). А ў 1529 і 1530 гг. атрымаў графскія тытулы ад уладароў Свяшчэннай Рымскай Імперыі. За жыццё шляхам куплі, гвалтоўных захопаў і абменаў прыдбаў велізарную колькасць земляў на Падляшшы, Валыні, Віленшчыне. Менавіта яму, аднаму з самых багатых людзей краіны, разам з Мікалаем Радзівілам выпаў гонар суправаджаць караля Жыгімонта на сустрэчу з рымскім імператарам, каралямі Чэхіі і Венгрыі. Але Гаштольд заўжды памятаў, дзе яго дом…]]>]]>
Будынак
Свой дом Аль]]>]]>брэхт Гаштольд збудаваў у ціхім куточку – у Геранёнах, паблізу Вільні-сталіцы (сёння Iўеўскі раён Гродзенскай вобласці). Невялікі драўляны дом быў абкружаны замкавымі сценамі 27 на 27 м па перыметры таўшчынёй 1,4 м. Па кутах сцен – баявыя вежы дыяметрам 8 м з гатычнымі шпілямі. Затым 80 метраў адкрытай тэрыторыі для абстрэлу і – 700-метровы перыметр абарончых валоў 10-метровай вышыні, знутры падпёртых сценамі. Вакол абарончых валоў – ірвы. На кутах валоў – чатыры баявыя вежы-рандэлі1 з артылерыйскім запасам у кожнай. На ўваходзе – пад’ёмны мост. Справа ад яго ў структуры вала быў зроблены бастыёнападобны выступ, які дазваляў весці агонь па ўсёй пляцоўцы каля ўваходу. Праз мост, у сотні метрах ад замка – каталіцкая бажніца святога Мікалая (засталася да нашых дзён), пабудаваная тым жа Гаштольдам на пару дзесяткаў год пазней за замак (1529 г.). Каб недалёка было ісці на імшу. А можа – і як дадатковы элемент агнявой абароны. Геранёнскі замак з невялікім па памеры жылым домам нагадваў мініяцюрны сярэднявечны "катэдж", які адначасова быў магутнай фартыфікацыяй, даволі прагрэсіўнай у ваенным плане для свайго часу.
Замак і людзі
Вялікім крэ]]>]]>пасцям, як кажуць, – вялікія падзеі, высокія госці і моцныя ворагі. Доўга варагуючы з Радзівіламі, Гаштольд усё-такі вырашыў зрабіць прымірэнчы крок: пасватаў свайго сына Станіслава за юную Барбару, дачку Юрыя Радзівіла. На жаніцьбу дзяцей бацькі з абодвух бакоў не паскупіліся: маладым было падорана "шаснаццаць вялікіх міс і паўмісак, дванаццаць талерак, дваццаць чатыры лыжкі, дванаццаць кубкаў, кубкі для віна і піва, налеўка з медніцай (збан для палівання рук), два ліхтары, келіх, чара". Усё – са срэбра, вагой каля 24 кілаграмаў. А яшчэ, як піша гісторык Аляксандр Ярашэвіч, "пан віленскі"(бацька Барбары) "дараваў "дзеўку сваю"парчовымі шатамі і гарнастаем, залатымі чапцамі, берэтам чырвоным аксамітным з золатам венецкай работы, шапкаю вялікай "папелятай з сабалямі"... Каб усё гэта перавезці ў Геранёны, Радзівіл даў два "скарбныя вазы", запрэжаныя ў шэсць... сівых коней, а найперш "кабылку"(карэту са спецыяльнай падвескай, каб не так трэсла) з пазалотай і падушкамі, і да яе шэсць сівых коней... Малады ж падараваў цесцю 100 злотых чырвоных і два соракі сабалёў, а цешчы – сорак сабалёў і ланцужок залаты..."Але шлюб гэты, асвечаны ў 1537 г. у новым Геранёнскім касцёле, не пратрываў доўга. Лёс наканаваў маладым іншае: Станіслаў памёр праз некалькі год і пакінуў юную Барбару замест падораных гарнастаяў насіць чорнае, жалобнае…
…Замак жыў чаканнем прыезду каралевіча Жыгімонта, які павінен быў вырашыць яго лёс, бо маёнтак ужо не было каму перадаваць па спадчыне: род Гаштольдаў згас. На гэты момант малады каралевіч быў жанаты фіктыўным шлюбам з ужо хворай аўстрыйскай эрцгерцагіняй. Жыгімонт прыязджае ў Геранёны да маладой удавы ў 1543 г.
Я стаяла з ключамі
на ганку вялізнага дома,
я здавала каморы і клеці
яго аканомам.
Калі ён увайшоў,
мяне як абдало варам.
А ён сказаў,
што чорнае мне да твару.
нібы на высокіх стромах,
ледзь адказвала пра надвор’е
й агульных знаёмых.
Крумкачы кахаліся ў нішах
і каркалі звонка.
А ён сказаў,
што ў яго дома хворая жонка.
Я выходзіла вонкі
й бязмэтна блукала ў парку,
раптам страчвала сон
і чытала начамі Петрарку.
Мне было яшчэ да Раства насіць
жалобу па мужы,
Аён сказаў,
што я пекная, і падарыў ружу.
Я ня чула, аб чым разважаў
за абедам пробашч,
я баялася ўзьняць вочы
і клала далонь побач.
У шыбы пяшчотна грукалі дзюбамі
крумкачы.
А ён сказаў,
каб не замыкала спальню ўначы.
Жыгімонт застаўся ў Геранёнах на некалькі тыдняў, патлумачыўшы гэта тым, што ўпадабаў геранёнскія пушчы для палявання. А праз 4 гады,у 1547 г., ён абвяшчае сваім бацькам і ўсяму шляхетнаму панству ў Кракаве і Вільні, што таемна павянчаўся з Барбарай. Шлюб скалынуў усю Літву, Беларусь і Польшчу, ды так, што шляхта і гараджане "пашквілі пісалі і да сценаў у замку, і ў ратушы, і да варотаў панскіх дамоў прыбівалі, і... да караля прыносілі"(Бел. летапісы, с. 175). Патрабавалі скасаваць гэты недынастычны, нявыгадны шлюб з Барбарай бацька Жыгімонт І Стары і маці Бона Сфорца. Але геранёнскае каханне сталася мацнейшым за прыдворныя абгаворы і прагматычныя разлікі. Не прайшло яшчэ двух гадоў пасля смерці першай жонкі, аўстрыйскай эрцгерцагіні, і мінула толькі два (!) тыдні пасля смерці бацькі, і Жыгімонт пасылае "да двара пана Радзівіла... па паню Гаштольтаву, з якой раней таемна шлюб узяў", каб "правялі яе да замка Віленскага, аж да каралеўскага палаца". Але непрагматычнаму каханню было суджана бліснуць свету толькі на адно імгненне: Барбара, праз вялікія перашкоды каранаваная ў Кракаве ў снежні 1550-га, памірае праз паўгода ад невядомай хваробы. Па адной з версій, яна была атручаная сваёйсвякрухай. (Усіх захопленыхінтрыгай беларускага Сярэдневечча запрашаю ў Купалаўскі тэатр на прагляд "Чорнай панны Нясвіжа"...)
Верагодна, атмасфера самога месца, што брала пачатак ад яго першых гаспадароў, "патрабавала"не менш велічных падзей і пасля іх. Замак пасля Гаштольдаў доўга пераходзіў з рук у рукі – да каралеўскай дынастыі, потым – да Сапегаў, Кішкаў, Пацаў. Быў вайсковай артылерыйскай базай, прымаў на пастой польскагакараля з атрадам шведскага войска. У 1576 г. у замак на соймы з’язджалася шляхта, каб абмеркаваць прэтэндэнтаў на каралеўскі стол. А падчас вайны з Расіяй 1654–1667 гг. ён быў разбураны рускімі гарнізонамі, якія заходзілі ў Геранёны, падступаючы да Вільні. Пасля ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай Імперыі замак паціху сталі разбіраць на гаспадарчыя пабудовы ў Ліпнішках (вёска непадалёк). На
палеон Ордаў сярэдзіне XIX ст. паспеў замаляваць толькі сцены вежаў не вышэй за першы паверх...
Руіны
Як быццам аскепкі тых вялікіх падзей, пачуццяў і ўчынкаў, сёння нам у напамін засталіся замкавыя руіны на высокім плато. Ледзь чытаюцца ў зарасцях высокія абарончыя валы – гэтаксама як на абліччах сучасных
беларусаў ледзь праступаюцьрысы ганарлівых літвінаў...
Блука]]>]]>ючы па замкавых валах, я шукаў каго-небудзь з Сапегаў, каб распытаць у іх пра]]>]]>
жыццё замка ўканцы XVI ст., але натрапіў толькі на гару смецця, зваленага ў адзін з замкавых ірвоў. Я хацеў сустрэць каго-небудзь з тых, хто быўу крэпасці падчас бою з рускімі, хацеў дазнацца, колькі дзён трываў Гаштольдаўскі замак аблогу. Але наткнуўся толькі на шалупінне ад яек і пластыкавы посуд з бутэлькамі, раскіданымі вакол кавалка старой сцяны... Мне хацелася даведацца, ці ёсць тут хто-небудзь з гаспадароў – Гаштольды, Кішкі, Пацы? Хоць хто-небудзь, хто ўмее трымаць галаву высока і не глядзіць "у тапачкі"вышэйшым чынам?Але ў адказ пачуў толькі п’яны рогат вясковай моладзі, што крочыла ў кірунку сельскага клуба на дыскатэку.
Раніцай я ўбачыў, як маладыя людзі з вялікімі турыстычнымі заплечнікамі, што прыехалі на мінскім аўтобусе, доўга фатаграфавалі руіны. Затым замяшалі раствор і, упэўнена арудуючы кельнямі3, сталі пакрываць ім рэшткі старых сцен. "Часовая кансервацыя", – неахвотна кінуў мне хтосьці з іх, як выявілася – малады архітэктар. "Да таго ж – няўзгодненая з уладамі", – здагадаўся я сам. На рукаве джынсавай курткі аднаго з іх я ўбачыў стары літвінскі герб з белым вершнікам на чырвоным шчыце. Думка працяла мяне наскрозь: Гаштольды вярнуліся…
Літаратура
Беларускія летапісы і хронікі / Укл. Ул. Арлова. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. – 432 с.
Энцыклапедыя ВКЛ: у 3 т. – Мн., 2005–2010.
Ярашэвіч, А. Гаштольды // Спадчына. – 1992. – № 6. – С. 53–58.
Краязнаўчы партал ]]>]]>]]>www.radzima.org]]>, сайт Іўеўскага райвыканкама (]]>]]>]]>www.ivje.grodno.by]]>), сайт "Віртуальная Іўеўшчына"(]]>]]>]]>www.geraneny.narod.ru]]>), інфармацыйна-пазнаваўчы партал ]]>www.belarusin.net]]>