Вы здесь

Старыя паркі

Загадкавыя старыя паркі… Яны паволі знікаюць з нашай зямлі, бо лёс дрэў, як і людзей, мае пачатак і мае канец. Але пакуль яшчэ гэтыя старыя дрэвы жывуць, шумяць, вабяць вока, хвалююць пачуцці.

Чаму мы страцілі майстэрства разбіваць цудоўныя, памастацку каштоўныя паркі?.. Можа, таму, што развучыліся такому дзеянню, як любаванне? Бо галоўнае ў паркавай архітэктуры – гэта цярпенне і ўменне зрабіць яе такой, каб узбудзіць жаданне менавіта любавацца.

Яшчэ 2000 гадоў таму, паведамляе гісторык Тацыт, рымскі імператар Нерон пабудаваў сабе палац, які здзіўляў не багаццем золата і скарбаў, а “лугамі, сажалкамі, лясамі, раскіданымі быццам бы ў сельскім зацішку” (Аналы, 15, 42).

Гэта была вялікая “паркавая рэвалюцыя”, што праз шмат вякоў атрымала назву “пейзажнага стылю”. На Беларусі яшчэ і зараз існуюць такія цудоўныя куткі – старыя паркі, створаныя калісьці па законах прыроды.

На жаль, у мінулым стагоддзі, у савецкія часы, мы страцілі гэтае ўменне – бо паркі павінны былі перш за ўсё “вучыць і акультурваць”. Таму і назву мелі – “паркі культуры”. Не разумелі людзі, што культура не ў тым, каб глядзець на стэнды, чытаць плакаты ці круціцца на каруселях. Мне і зараз шкада наш Мінскі гарадскі сад, які атрымаў прозвішча вялікага савецкага пісьменніка. Мае калегі таксама парушылі ягоную надзвычайную прыродную прыгажосць, заставіўшы спартыўнымі пляцоўкамі і будынкамі, зрабіўшы яго сапраўды “горкім”. Але і тут яшчэ захаваліся экзатычныя сосны на ўзвышшы, якія ўражваюць сваёй веліччу і моцай.

Старыя беларускія паркі ствараліся з вялікім майстэрствам. Тут мы знойдзем і пейзажны, і рэгулярны паркавыя стылі. Захапляльныя каскады сажалак, і курціны, і шпалеры, сцежкі ўюцца між дрэў і шмат чаго яшчэ надзвычайнага і вабнага, што здзіўляе нас і зараз. Такое цудоўнае месца (праўдзівей, яго рэшткі) і сёння яшчэ, напрыклад, існуе ў Вязыні (Вілейскі раён Мінскай вобласці). Створаны чалавечымі пачуццямі, розумам і рукамі, гэты парк з птушкамігаваруннямі, вялікімі старымі дрэвамі і прыгожымі сажалкамі чаруе сваёй прыгажосцю і майстэрствам. Менавіта тут разумееш, што любаванне прыродай (тым болей створанай людзьмі) узвышае душу. Гэта таксама “дзеянне”, толькі не фізічнае, а духоўнае, без якога няма Чалавека…

Едзьце да старых паркаў, пакуль яны яшчэ чакаюць нас!


 

 

 

 

Читайте также
23.07.2003 / просмотров: [totalcount]
История безжалостна к мелочам. В области архитектуры она, в лучшем случае, оставляет следы отдельных наиболее капитальных и значительных сооружений...
22.12.2003 / просмотров: [totalcount]
В августе 2002 г. на совещании по градостроительному развитию г. Минска и пригородной зоны Президент Республики Беларусь объявил 2003 год Годом...
24.12.2003 / просмотров: [totalcount]
Лошицкий усадебно-парковый комплекс — единственная сохранившаяся пригородная усадьба (общей площадью более 120 га) и второй (наряду с парком Горького...